Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Геннадий Буравкин не может встречаться с читателями 18:46, 11/09/2006
Полоцкие власти посоветовали Раде ТБМ не приглашать на мероприятие «Гучы, роднае слова» («Звучи, родное слово») поэта Геннадия Буравкина, который является членом «неправильного» союза писателей. Из-за этого часть членов ТБМ проигнорировали это культурное событие.
Гэта першае мерапрыемства, якое правяло ТБМ пасьля абраньня яго старшынёю спадарыні Валянціны Крук. Чатыры месяцы таму стаяла пытаньне ня толькі пра выбары кіраўніцтва, але і пра само існаваньне арганізацыі ў Полацку. Прычына – адсутнасьць юрыдычнага адрасу. Аднак урэшце рэшт улады пайшлі насустрач і прадставілі яго ў бібліятэцы імя Янкі Купалы.
Валянціна загадвае ёй ужо шосты год. І ўвесь гэты час ніхто не хацеў дапамагчы з рамонтам памяшканьня. Перад уваходам у чытацкую залю на другім паверсе стаяла вялікая лужына. На поліэтыленавую плёнку са столі капалі кроплі вады. Сітуацыя выправілася толькі зараз, калі Таварыства беларускай мовы пачало наладжваць тут свае мерапрыемствы. Ёсць, праўда, мяркуюць, што гарвыканкам выдзеліў сродкі на рамонт дзіравага даху толькі дзеля таго, каб згладзіць сваю адмову на ўдзел у вечарыне вядомага паэта. Тым больш, у дні, калі Генадзь Бураўкін сьвяткаваў сваё сямідзесяцігодзьдзе, паведаміў www.bulletinonline.org.