|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Лукашенко вступает в антироссийскую игру с иранской нефтью? 10:05, 23/05/2007 Цыганкоў: “22 траўня закончыўся двухдзённы візыт прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадынэжада ў Беларусь. Бакі ўсяляк дэманстравалі прыхільнасьць адзін да аднаго. Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад назваў Аляксандра Лукашэнку адным са сваіх лепшых сяброў. У сваю чаргу, кіраўнік Беларусі заявіў, што Іран “здольны стаць адным з уплывовых цэнтраў сусьветнай супольнасьці”. Як паўплывае на міжнародны імідж Беларусі цеснае палітычнае супрацоўніцтва з Іранам?” Калінкіна: “Зразумела, добрага імя Беларусі на міжнароднай арэне такія стасункі не дадаюць і ня могуць даць. Але дзяржавы, якіх, як яны кажуць, “не разумее” міжнародная супольнасьць, дзяржавы, якія ня хочуць і ня могуць выконваць правілы, што прынятыя ў цывілізаваным грамадзтве, мусяць падтрымліваць адносіны паміж сабой, падтрымліваць адно аднаго. Зьвярніце ўвагу, што беларуская дзяржаўная прапаганда больш гаворыць не пра палітыку, а пра пэрспэктывы эканамічных стасункаў. Але, негледзячы на ўзаемныя візыты, ніякага эканамічнага буму не назіраецца. Паводле афіцыйнай статыстыкі, узаемны таваразварот быў усяго 38 мільёнаў даляраў. Таму ў першую чаргу такія візыты – гэта палітыка. Хаця ў Менску ўсе разумеюць, што нам хацелася б пастаўляць больш сваёй прадукцыі на іранскі рынак”. Цыганкоў: “Апошнім часам афіцыйны Менск нібыта дасылае нейкія сыгналы Эўропе пра намер палепшыць адносіны са структурамі Эўразьвязу. Наколькі сяброўства зь Іранам можа пагоршыць стасункі з Эўропай, ці гэта не зьвязана паміж сабой?” Фёдараў: “Ня думаю, што Менск шмат губляе ад гэтага візыту, паколькі ўжо такое ўражаньне ад Беларусі, такі нэгатыўны вобраз існуе, што гэты візыт мала што тут зьменіць. Пагоршыць гэты імідж ужо цяжка, а палепшыць яго можна нейкімі новымі дзеяньнямі, якіх пакуль няма. Для Беларусі, я мяркую, больш важным ёсьць эканамічны бок візыту, а для Ірану гэта хутчэй палітычны. Здаецца, ня вельмі шмат атрымаюць абодва бакі. Хаця – магчымасьці для прапаганды, для дэманстрацыі таго, што афіцыйны Менск не ізаляваны ў сьвеце, безумоўна, улады выкарыстаюць”. Цыганкоў: “Наколькі рэальныя ўсе гэтыя праекты па дастаўцы іранскай нафты для Беларусі? Ці гэта стратэгічная стаўка, ці каньюнктура, выкліканая пагаршэньнем энэргетычных адносінаў паміж Беларусьсю і Расеяй?” Калінкіна: “Яшчэ напярэдадні візыту была вялікая прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў “Белнафтахіму”, якія шчыра сказалі, што пакуль не ідзе размова пра дастаўку іранскай, вэнэсуэльскай ці арабскай нафты ў Беларусь, што гэтыя праекты пакуль разьлічаныя на тое, што нафта будзе прадавацца ў тым рэгіёне, дзе яна здабываецца. Але я хачу зьвярнуць увагу на тое, што пасьля энэргетычнага саміту ў Кракаве (“антырасейскага”, як яго назвалі) у эўрапейскай прэсе зьявілася шмат артыкулаў на тэму, а ці нельга нафтаправод Адэса-Броды запоўніць не казахстанскай нафтай (бо Назарбаеў не прыехаў на гэты саміт), а ірацкай ці іранскай. Такія праекты ёсьць, і я думаю, што Лукашэнка будзе спрабаваць намацаць гэтую глебу. Калі такі праект будзе, гэта дазволіць Беларусі весьці цікавую гульню нават на карысьць Эўропе. У кожнай краіне тут можа быць свая роля. Калі Ўкраіна і Грузія мае добрыя стасункі за Злучанымі Штатамі і могуць дамаўляцца пра ірацкія радовішчы, то Беларусь можа размаўляць зь Іранам”. Цыганкоў: “Андрэй, як вам гэтая вэрсія? Беларусь выконвае ролю адзінай краіны, якой “ня сорамна” сустракацца зь Іранам?” Фёдараў: “Калі б так атрымалася, то гэта было б добра для Беларусі. Нам патрэбная нафта для перапрацоўкі, а Ірану патрэбныя прадукты гэтай перапрацоўкі. Некалькі дзён таму прайшла інфармацыя, што ў Іране ўведзена абмежаваньне на продаж бэнзіну – “у адны рукі больш 90 літраў не даваць”. У іх няма альбо значны недахоп нафтаперапрацоўчых магутнасьцяў. У нас яны ёсьць, і мы маглі б ім дапамагчы. Але я ўсё ж бачу вялікія цяжкасьці ў тым праекце, пра які казала Сьвятлана. Стаўленьне ЗША да Ірану нам добра вядомае. І мы ведаем, які ўплыў ЗША мае на Грузію і Азэрбайджан. Цягнуць праз гэтыя краіны нафтаправод – тут узьнікаюць вялікія сумневы”.
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|