Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
"Малады Фронт" можа судзіцца з БТ 18:53, 25/06/2007
"Пракуратура мае права разглядаць факты, размешчаныя ў СМІ, і на падставе гэтай інфармацыі заводзіць крымінальную справу. Але з іншага боку, калі ў гэтай інфармацыі грамадзяне абвінавачваюцца ў здяйсненні якога-небудзь злачынства, то гэта падстава для звароту ў суд наконт матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды. Асновай для такіх сцвярджэнняў можа быць толькі вырак суда, прычым вырак, які ўступіў у сілу. Яны (актывісты, узгаданыя ў сюжэце Першага каналу) могуць падаваць іскавую заяву", – лічыць адвакат Аляксандр Галіеў.
Першы тэлеканал у нядзельным вечаровым эфіры паведаміў, што на беларускай мытні нібыта затрыманыя ноўтбукі з электроннымі матэрыяламі адпаведнага зместу, нагадвае "Радыё Рацыя".
Было сказана, што іх везлі чатыры маладыя актывісты апазіцыі, што навучаюцца ў Польшчы. А ў схаваных файлах былі знойдзеныя: электронная энцыклапедыя мін і выбуховых прыстасаванняў, "Настольная кніга тэрарыста", матэрыялы па правядзенні тэрактаў, а таксама кніга "100 спосабаў самазабойства".