Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
            1
2 3 4 5 6 78
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Камітэт палітычных пытаньняў і бясьпекі ПА АБСЭ ухваліў рэзалюцыю па Беларусі
22:32, 07/07/2007

У Кіеве на летняй сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ камітэт палітычных пытаньняў і бясьпекі ухваліў з папраўкамі рэзалюцыю “Выкананьне абавязаньняў АБСЭ”, якая складаецца з двух пунктаў “Сытуацыя ў Беларусі” і “Энэргетычная бясьпека”. Супраць прыняцьця рэзалюцыі галасавалі афіцыйныя дэлегацыі Беларусі і Расеі.

Як паведамляе прэсавая служба Вярхоўнай Рады Украіны, прыняцьце рэзалюцыі выклікала незадаволенасьць сталай дэлегацыі “нацыянальнага сходу” Беларусі на Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Кіраўнік дэлегацыі віцэ-сьпікер “палаты прадстаўнікоў” Сяргей Забалоцец заявіў сябру камітэту Крысьціяну Лорэнцэну, што прыняцьцё рэзалюцыі ў такім выглядзе “абсалютна непрымальнае з пункту гледжаньня прынцыпаў ўзаемапаважлівага дыялёгу і супрацоўніцтва ў рамках АБСЭ”, паведамляе “Радыё Свабода”.

Падчас разгляду праекту рэзалюцыі сябры афіцыйнай беларускай дэлегацыі зьвярталі ўвагу на тое, што падрыхтаваныя спадаром Лорэнцэнам дакумэнты “тым больш незразумелыя і контпрадуктыўныя, паколькі апошнім часам паміж беларускай дэлегацыяй і рабочай групай ПА АБСЭ наладзілася плённае супрацоўніцтва, вынікам якога стала пасьпяховае правядзеньне сёлета ў Менску сэмінару на тэму” Вывучэньне магчымасьцяў для Рэспублікі Беларусь ў рамках эўрапейскай палітыкі суседзтва”.

На думку афіцыйнай беларускай дэлегацыі, “ўхваленая ў Кіеве нэгатыўная рэзалюцыя па Беларусі зьвядзе на нуль зробленую працу і не паспрыяе канструктыўным ўзаемадачыненьням парлямэнту Беларусі з рабочай групай ПА АБСЭ”.

Падчас галасаваньня паправак да праекту рэзалюцыі, сябры Камітэту падтрымалі 4 з 13 ўнесеных беларускай дэлегацыяй паправак. Беларуская дэлегацыя запатрабавала выключыць з тэксту рэзалюцыі пункт, у якім ПА АБСЭ прапанавана выказаць шкадаваньне з нагоды прыняцьця паправак да Выбарчага кодэксу Беларусі, ў адпаведнасьці зь якімі, сярод іншага абмяжоўваюцца правы кандыдатаў на сустрэчы з выбарнікамі на адкрытым паветры.

Сябры камітэту не падтрымалі прапанову беларускай дэлегацыі выключыць з рэзалюцыі пункт, у якім ПА АБСЭ “настойліва заклікае беларускі ўрад і парлямэнт ўнесьці папраўкі ў выбарчае заканадаўства і ратыфікаваць іх з тым, каб забясьпечыць выкананьне стандартаў АБСЭ”.

Яшчэ адна адхіленая папраўка беларускай дэлегацыі была супраць пункту, дзе былі заклікі АБСЭ вызваліць усіх палітычных вязьняў, а таксама правесьці незалежнае расьсьледаваньне ці перагляд справаў зьніклых.





 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: