24 красавiка 2024, Серада, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураджэнец Менска ўзначаліць галоўны офіс Uber у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

1
Ураджэнец Менска ўзначаліць галоўны офіс Uber у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

Uber афіцыйна абвясціў, што кіеўскі офіс стане асноўным офісам кампаніі ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Ва ўкраінскі офіс пераедуць супрацоўнікі з іншых краін, агульная колькасць супрацоўнікаў вырасце да 40 чалавек. У кампаніі ўказваюць, што іх задача - перабудаваць работу мясцовага офіса такім чынам, каб працаваць не толькі на рынку Украіны, але і ў іншых краінах, піша Аin.ua.

Украіну абралі таму, што тут ужо была выбудаваная каманда, якая паказала добрыя вынікі па росце сэрвісу.

Таксама Uber абвясціла аб прызначэнні кіраўніка ўкраінскага офіса Аляксея Стаха генеральным мэнэджарам у гэтым рэгіёне, які аб'ядноўвае Польшчу, Украіну, Літву, Румынію, Эстонію, Чэхію і Славакію.

«Гэтае прызначэнне стала заканамерным вынікам паспяховай працы Аляксея Стаха ў развіцці бізнэсу кампаніі ва Украіне, Азербайджане, Беларусі і Казахстане на працягу двух гадоў», - паведамляюць у кампаніі.

Са слоў Аляксея, у далейшым ён плануе працягваць працаваць над пашырэннем геаграфіі сэрвісу ў рэгіёне і запускам новых прадуктаў.

Нагадаем, сёння стала вядома, што Еўрапейскі суд прызнаў Uber транспартнай кампаніяй. Перавозчык жа да гэтага ўважаў сябе кампутарным сэрвісам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках