СМІ: У «Газпрама» сур'ёзныя праблемы
15- 30.04.2024, 16:26
- 14,578
Такога не было апошніх 40 год.
Правал спробы замарозіць Еўропу зімой не толькі пазбавіў Расею прэміяльнага і ключавога рынку збыту газу, але і абрынуў газавыя даходы расейскага бюджэту. Высветлілася, што за першы квартал у бюджэт РФ паступіла толькі 114 мільярдаў рублёў падаткаў на экспарт газу. Такім чынам, у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года расейскія даходы абрынуліся ў 4,4 разы. Аб гэтым паведамляе расейскае выданне The Moscow Times са спасылкай на аналітычны даклад экспертаў Інстытута Гайдара.
У грашовым вылічэнні з улікам інфляцыі страта еўрапейскага рынку абышлася Расеі 418 мільярдаў рублёў квартальных даходаў, што амаль удвая перавышае гадавыя бюджэты цэлых абласцей РФ.
Летась расейскі экспарт газу ўпаў да 69 млрд кубаметраў і стаў самым нізкім з 1985 года (антырэкорд за амаль 40 гадоў). Больш за тое, пастаўкі непасрэдна ў Еўропу абрынуліся да 28 млрд кубаметраў - узроўню другой паловы 1970-х гадоў. Разам з экспартам значна скарацілася і здабыча газу, якая склала толькі 404 млрд кубаметраў і сталася мінімальнай за 34 гады.