Суперкампутар назваў пераможцу чэмпіянату Еўропы-2024 у футболе
10- 1.05.2024, 20:08
- 16,962
Гэтая каманда «атрымае» тытул упершыню ў гісторыі.
Суперкампутар OPTA ANALYST прадказаў зыход футбольнага EURO, які пройдзе з 14 чэрвеня да 14 ліпеня ў дзесяці гарадах Нямеччыны.
На меркаванне разумнай машыны, чэмпіёнскі тытул заваюе каманда Шатландыі. У фінале, калі верыць аналітычным пошукам, гэтая каманда пераможа аднаго з фаварытаў турніру – французаў.
Адзначым, што раней шатландцы ні разу не станавіліся чэмпіёнамі Еўропы. Гэтая каманда чатыры разы выходзіла ў фінальную частку топ-спаборніцтва, але кожны раз заканчвала выступ на стадыі групавога этапу.
Сярод найбольш верагодных прэтэндэнтаў на трафей у букмекераў каманда Шатландыі згадваецца ў сярэдзіне – на 13-м месцы з 24 камандаў. Каэфіцыент на яе поспех складае 80.