2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі зрабіў нечаканы прагноз пра наступ РФ у Харкаўскай вобласці

6
Зяленскі зрабіў нечаканы прагноз пра наступ РФ у Харкаўскай вобласці

Тое, што адбываецца можа быць толькі «першай хваляй».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што наступ Расеі ў Харкаўскай вобласці можа быць толькі «першай хваляй».

Пра гэтым ён заявіў у інтэрв'ю AFP.

Паводле ягоных слоў, наступ Расеі "можа складацца з некалькіх хваляў, была першая хваля" ў Харкаўскай вобласці.

Прэзідэнт адзначыў, што агулам сітуацыя ў Харкаўскай вобласці, дзе Расея захапіла некалькі памежных вёсак, «кантраляваная», але «не стабілізаваная».

Паводле яго звестак, расейскія войскі праніклі на 5-10 кіламетраў уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы, перш чым яны былі спыненыя ўкраінскімі войскамі.

«Мы павінны быць цвярозымі і разумець, што яны ідуць глыбей на нашу тэрыторыю. А не наадварот. І гэта ўсё роўна іх перавага», - сказаў ён, дадаўшы, што ўсё ж не лічыць гэта вялікім поспехам для РФ.

Што тычыцца Харкава, то Зяленскі мяркуе, што расейскія сілы «хочуць атакаваць» горад, хаця разумеюць, што гэта будзе «вельмі цяжка». У той жа час, паводле ягоных слоў, «калі так будзе працягвацца і далей, мы будзем вымушаны стварыць зону бяспекі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках