У Кыргызстане грузавік з марозівам збіў 29 дзяцей
5- 2.05.2024, 17:08
- 10,448
Узрост пацярпелых ад 9 да 16 гадоў.
Грузавік з марозівам збіў 29 дзяцей падчас масавага мерапрыемства ў Кыргызстане. Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння ўдзень у Сузакскім раёне Джалал-Абадскай вобласці, паведамляе агенцтва «Кабар» са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Узрост пацярпелых ад 9 да 16 гадоў. У абласную лякарню шпіталізаваныя 7 дзяцей, яны знаходзяцца ў рэанімацыі, стан траіх ацэньваецца як цяжкі. У Сузакскай раённай лякарні знаходзяцца 3 дзяцей, у ЦАПВ шпіталізаваныя 8 дзяцей. Іх стан ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.
На месцы нададзеная дапамога 11 дзецям, іх адправілі на амбулаторнае лячэнне.