У Маскве ўспыхнуў магутны пажар: гарыць адзін з заводаў
27- 3.05.2024, 16:35
- 53,484
У неба ўзнімалі авіяцыю.
У сталіцы Расеі Маскве вечарам 2 траўня ўспыхнуў пажар у будынку завода па вытворчасці штучнага каменя.
Аб гэтым паведамілі расейскія Telegram-каналы, паведамляе obozrevatel.com. Агонь ахапіў 2,5 тысячы квадратных метраў.
Пажар здарыўся на тэрыторыі мэблевага цэха на 3 паверсе.
На 1000 квадратных метрах часткова абрынуўся дах. У неба прыйшлося паднімаць авіяцыю.