19 траўня 2024, Нядзеля, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь апусцілася на 167-е месца ў рэйтынгу свабоды прэсы

Беларусь апусцілася на 167-е месца ў рэйтынгу свабоды прэсы

За год краіна страціла дзесяць пазіцый.

Беларусь апусцілася на 167-е месца ў рэйтынгу свабоды прэсы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным на сайце арганізацыі "Рэпарцёры без межаў". За год нашая краіна страціла дзесяць пазіцый.

"Будучы самай небяспечнай краінай Еўропы для журналістаў да ўварвання Расеі ва Украіну, Беларусь працягвае масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных СМІ", — гаворыцца ў дакладзе.

Экспэрты адзначылі, што ўлады Беларусі змянілі заканадаўства, каб надаць легітымнасць нападкам на свабоду слова.

“Сістэма правасуддзя, якая знаходзіцца пад поўным кантролем урада, пачала прыраўноўваць незалежную журналістыку да “экстрэмізму”, за які пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Большасць незалежных СМІ і БАЖ афіцыйна абвешчаныя “экстрэмісцкімі”, - адзначаецца ў справаздачы.

Беларусь таксама з'яўляецца адным з сусветных лідараў паводле колькасці журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні. Усяго за кратамі знаходзіцца 38 журналістаў і пяць іншых працаўнікоў медыя.

Усяго ў рэйтынг уключаны 180 дзяржаў.

Сярод нашых суседзяў горш за ўсіх справы ідуць у Расеі - у World Press Freedom Index за 2024 год яна заняла 162-е месца. Латвія ў гэтай рэйтынг займае 12-е месца, Літва - 13-е, Польшча - 47-ю пазіцыю, а Украіна - 61-е месца.

Найлепш справы са свабодай слова і СМІ ідуць у скандынаўскіх краінах — Нарвэгіі, Даніі, Швэцыі. Горш за ўсё - у Туркменістане, Іране, КНДР, Афганістане, Сірыі і Эрытрэі.

Нагадаем, летась Беларусь назвалі "самай небяспечнай для журналістаў краінай Еўропы да ўварвання Расеі ва Украіну". У 2023 годзе наша краіна займала ў рэйтынгу 157 месца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках