Ва Украіне працягваюць дзейнічаць 8 097 цэркваў Маскоўскага патрыярхату
- 3.05.2024, 11:18
- 4,870
Дзе іх больш за ўсё?
Пасля 24 лютага 2023 г. толькі 685 цэркваў УПЦ МП перайшлі ў Праваслаўную Царкву Украіны. Больш за ўсё ў Кіеўскай, Вінніцкай і Хмяльніцкай абласцях.
Пра гэта паведамляе «Опендатабот».
Адзначаецца, што ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіне дзейнічала 8782 цэркваў Маскоўскага патрыярхату. Цяпер іх колькасць складае – 8 097. Пры гэтым пік пераходаў адбыўся ў 2023 годзе - тады ў ПЦУ вярнулася 386 суполак. Аднак са снежня мінулага года да красавіка 2024 г. іх колькасць вырасла ўсяго на 96 цэркваў.
Больш за ўсё ўстаноў змянілі свой рэлігійны кірунак у Кіеўскай вобласці - 164, а таксама Хмяльніцкай і Вінніцкай - 155 і 75 адпаведна.
Дзе больш за ўсё цэркваў Маскоўскага патрыярхату
Нягледзячы на поўнамаштабную вайну ва Украіне працягваюць дзейнічаць 8097 цэркваў, якія звязаны з краінай-агрэсаркай. Больш за ўсё такіх рэлігійных устаноў у Данецкай вобласці - 683 суполкі. Далей ідуць Днепрапятроўская і Вінніцкая вобласці - па 526 цэркваў на кожную.
Пры гэтым толькі 22 з іх указваюць прыналежнасць да Маскоўскага патрыярхату ў сваім найменні.
Яшчэ для 42 цэркваў Мінюст самастойна дапоўніў назвы накшталт «Рэлігійная арганізацыя не ўказала прыналежнасць да Маскоўскага патрыярхату» - усе з іх у Чарнавіцкай вобласці. Дарэчы, яшчэ 7 суполак самастойна змянілі сваё найменне з прымусовага на папярэдняе. А тры цэрквы пасля такога перайменавання перайшлі ў ПЦУ.
Нагадаем, на пачатку красавіка Вярхоўны Суд упершыню прызнаў законным пераход з УПЦ МП у ПЦУ.