У расейскім Екацярынбургу парад правядуць «азіраючыся на неба»
- 3.05.2024, 14:29
- 2,460
І пусцяць на яго толькі абраных.
У Екацярынбургу паглядзець парад Перамогі змогуць толькі абраныя, паведаміў 3 траўня карэспандэнт Каспаров.Ru.
Увесь пэрымэтар плошчы будзе ачэплены. З боку ГЦ "Пасаж" і ГЦ "Еўропа" нікога і блізка не падпусцяць, такія патрабаванні карнікаў. Таксама вядома, што ўпершыню журналісты не змогуць асвятляць парад з даху будынка адміністрацыі, бо адтуль "будзе кантралявацца паветра".
Традыцыйную трыбуну на 1200 месцаў усталююць на плошчы 1905 года. Побач з ёй прадугледжаны стаялыя месцы — для ўладальнікаў «квіткоў». У мэрыі ўстрымаліся ад афіцыйных каментароў што да ўзмацнення захадаў бяспекі, пацвердзіўшы толькі, што пункты для здымак на даху «шэрага дома» сапраўды не будзе.
Нягледзячы на тое, што ў некаторых гарадах Расеі парад скасаваны, у Екацярынбургу Дзень Перамогі плануюць правесці з дапандэмійным маштабам.