ДАІ адпраўляе спецпадраздзяленне ў адну з абласцей Беларусі
8- 3.05.2024, 14:41
- 10,858
Каму падрыхтавацца?
Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі паабяцала ўзмацніць кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху на дарогах і ў зонах адпачынку 4 і 5 траўня. У адну з абласцей запланавалі накіраваць спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы (ДПС) "Страла".
Таксама патрулі ДПС, паводле інфармацыі ДАІ, будуць патруляваць у месцах правядзення рэлігійных мерапрыемстваў, дзе адзначаюць Вялікдзень. Як расказалі ў МУС Беларусі, "першачарговую ўвагу" інспектары нададуць "своечасоваму выяўленню нецвярозых кіроўцаў і бяспраўнікаў".
Акрамя таго, паабяцалі прыняць дадатковыя меры для спынення парушэнняў веласіпедыстамі. Рэйдавыя групы спецпадраздзялення ДПС "Страла" запланавалі накіраваць у "найбольш аварыйныя раёны" Берасцейскай вобласці.