Названы самы бедны рэгіён Расеі
9- 3.05.2024, 16:11
- 11,712
У ім за рысай беднасці жыве 27,7% насельніцтва.
Інгушэція ў 2023 годзе засталася на першым месцы сярод рэгіёнаў Расеі па колькасці жыхароў, якія атрымліваюць даход, ніжэйшы за пражытачны мінімум. У рэспубліцы за рысай беднасці жыве 27,7% насельніцтва, вынікае са звестак Расстата, напісаў 3 траўня «Каўказскі вузел».
Згодна з апублікаваным 27 красавіка Расстатам дакументам, на другім месцы ў гэтым паказчыку сярод рэгіёнаў Паўночна-Каўказскай федэральнай акругі – Карачаева-Чаркесія, дзе 20,6% людзей атрымлівалі даходы, ніжэйшыя за пражытачны мінімум. Далей у спісе Чачэнія (17,4%), Кабардзіна-Балкарыя (14,2%), Дагестан (12,8%), Паўночная Асеція (11,6%) і Стаўрапольскі край (11,3%).
Сярод рэгіёнаў ПФА ў гэтым паказчыку лідаруе Калмыкія (18,8% насельніцтва за рысай беднасці). У Астраханскай вобласці гэты паказчык - 12%, у Адыгеі - 11,1%, у Растоўскай вобласці - 9,6%, у Валгаградскай - 9,1%, у Краснадарскім краі - 8,7%.
Менш за ўсё жыхароў, якія атрымліваюць даход, ніжэйшы за пражытачны мінімум, налічваецца ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе (3,6%). Агулам у Расеі гэты паказчык роўны 8,5%, у 2022 годзе ён быў роўны 9%, указана ў дакуменце Расстата.