19 траўня 2024, Нядзеля, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дортмундскую «Барусію» пакідае легенда клуба Марка Ройс

Дортмундскую «Барусію» пакідае легенда клуба Марка Ройс
МАРКА РОЙС

Футбаліст гуляў за «Барусію» з 2012 года і быў яе капітанам.

Паўабаронца Марка Ройс пакіне дортмундскую «Барусію» пасля заканчэння сезона. Аб гэтым паведамляецца на сайце нямецкага клуба.

Бакі прынялі супольную пастанову не падаўжаць кантракт.

«Ройс - адзін з найвялікшых гульцоў клуба. Ён нарадзіўся ў Дортмундзе, амаль дзесяць гадоў гуляў у нашай моладзевай камандзе, 12 гадоў быў у прафесійнай і доўгі час быў капітанам. Яго сувязь з дортмундскай «Барусіяй» незвычайная. Мы зычым Марка ўсяго найлепшага ў будучыні. Мы вельмі спадзяемся, што ён вернецца ў клуб пасля заканчэння прафесійнай кар'еры, бо тут, у Дортмундзе, яго чакае мноства цікавых задач», - сказаў гендырэктар «Барусіі» Ханс-Ёахім Ватцке.

Ройс гуляў у моладзевай камандзе дортмундскай «Барусіі» з 1995 да 2005 года і вярнуўся ў клуб з Менхенгладбаха летам 2012-га. Ён дапамог камандзе дайсці да фіналу Лігі чэмпіёнаў (2013) і двойчы здабыць Кубак Нямеччыны (2017, 2021). Двойчы Ройса прызнавалі найлепшым футбалістам Нямеччыны (2012, 2019). У 424 гульнях за «Барусію» ён забіў 168 галоў і зрабіў 128 дзейсных перадач.

У складзе нацыянальнай каманды Нямеччыны 34-гадовы Ройс правёў 48 матчаў і забіў 15 галоў, з'яўляецца бронзавым прызёрам Еўра-2012. Праз траўмы паўабаронца прапусціў пераможны для Нямеччыны ЧС-2014, а таксама Еўра-2016. Ад выкліку на Еўра-2020 ён адмовіўся, каб аднавіцца пасля складанага сезону.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках