У Крыме ў моры знесла човен з расейскімі вайскоўцамі-тэрмінавікамі
19- 3.05.2024, 18:06
- 23,220
Вайскоўцаў не могуць знайсці з 30 красавіка.
У акупаваным Крыме панесла ў мора човен з жаўнерамі тэрміновай службы з рэспублік Паўночнага Каўказа, распавёў гаўляйтэр рэспублікі Паўночная Асеція - Аланія Сяргей Мяняйла. Цяпер іх пошукі працягваюцца.
Са слоў Мяняйлы, ён атрымаў відэазварот ад адной з маці вайскоўцаў.
«30 красавіка трое маладзёнаў (двое з Паўночнай Асеціі і адзін - з Дагестана), якія праходзілі тэрміновую службу ў Рэспубліцы Крым, на гумовай вёсельнай лодцы, нягледзячы на моцны вецер, выйшлі ў адкрытае мора. Паводле некаторых звестак, гэта бачылі іх калегі, якія і звярнуліся ў МНС», - распавёў ён.
Мяняйла паведаміў, што пошукі ва ўзбярэжнай зоне пакуль выніку не далі. Улады Паўночнай Асеціі звязаліся з вайсковай пракуратурай. «Казаў гэта неаднаразова – паўтару і зараз: мы не пакідаем у бядзе нікога, пагатоў нашых землякоў. Прыкладзем усе намаганні, каб устанавіць месцазнаходжанне вайскоўцаў», - напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.