У Рагачоўскім раёне цягнік збіў 19-гадовага хлопца
14- 3.05.2024, 21:41
- 7,900
Ён ішоў у навушніках уздоўж шляхоў.
Увечары 2 траўня цягнік да смерці збіў 19-гадовага жыхара Рагачова, паведаміў неафіцыйны тэлеграм-канал МУС.
Малады чалавек ішоў уздоўж чыгуначных шляхоў у навушніках і не пачуў шум блізкага цягніка.
Машыніст ужыў экстраннае тармажэнне, але сутыкнення ўнікнуць не атрымалася. Пацярпелага адкінула на некалькі метраў. Ягонае цела знойдзенае ў пойме ракі.
Паводле факту гібелі жыхара Рагачова праводзіцца праверка.