Нацбанк назваў «вінаватых» у росце коштаў у Беларусі
13- 4.05.2024, 10:34
- 8,928
У краіне разганяецца базавая інфляцыя.
У сакавіку інфляцыя ў Беларусі склала 5,6% год да году – такі ўзровень трымаецца другі месяц запар. У справаздачы Нацбанка адзначаецца, што сталі расці павольней кошты і рэгуляваныя тарыфы, а таксама кошты сезоннай гародніны, аднак разганяецца базавая інфляцыя.
Нацыянальны банк у сваёй справаздачы паведаміў, што ў першым квартале разагналася базавая інфляцыя, хоць замарудзіўся рост коштаў і рэгуляваных тарыфаў і коштаў гародніны.
Як растлумачыў рэгулятар, базавая інфляцыя расце, зыходзячы з некалькіх чыннікаў:
паскораны рост коштаў у Расеі;
падзенне беларускага рубля да расейскага;
высокі спажывецкі попыт у Беларусі.
Сёлета ў сакавіку ў параўнанні з мінулым годам на 6,2% падаражэлі прадукты, на 3,5% – нехарчовыя тавары, на 7,1% – паслугі, падлічыў Белстат. У цэлым інфляцыя склала 5,6 адсотка год да году.
Што тычыцца асобна садавіны і гародніны, то рост іх коштаў запаволіўся ўдвая: у снежні мінулага года было 18,5% год да году, а цяпер, у сакавіку, – 9,7%. Гэта абгрунтавалі развіццём беларускай цяплічнай гаспадаркі, павелічэннем аб'ёмаў агародніны ў стабілізацыйных фондах і часовым імпартам таматаў без мыты.