The Telergaph: Трамп распрацаваў дэталёвы план завяршэння вайны ва Украіне
48- 4.05.2024, 18:50
- 37,670
У чым заключаецца ягоная стратэгія?
Былы прэзідэнт ЗША і дзейны прэтэндэнт на галоўную пасаду ў Белым доме Дональд Трамп распрацаваў дэталёвы план мірнага завяршэння вайны ва Украіне, але ён не будзе разгалошаны да выбараў. Пра гэта паведамляе The Telergaph (пераклад – «Уніян») са спасылкай на крыніцу, блізкую да Трампа.
- План ёсць, але ён не збіраецца абмяркоўваць яго з кабельнымі сеткамі навін, таму што тады вы губляеце ўсе рычагі ўплыву, – сказала крыніца.
Пры гэтым суразмоўца выдання зазначыў, што Трамп засяродзіцца на простым паведамленні аб тым, што ён спыніць вайну, спрабуючы прыцягнуць амерыканскіх выбарцаў, якія спадзяюцца на мір.
- Ён хоча спыніць забойства. Гэта налепка на бамперы: Трамп спыніць забойства, – падзяліўся спікер.
Выданне нагадвае, што нядаўна Трамп сказаў, што яго пасланне да хаўруснікаў па NATO было такім: «Калі вы не збіраецеся плаціць, тады плаціце самі».
«Я паспрабую дапамагчы Украіне, але Еўропа таксама павінна туды патрапіць і выканаць сваю працу», – дадаў экс-прэзідэнт ЗША.