Сіноптыкі назвалі беларусам тры прычыны застацца дома ў панядзелак
8- 5.05.2024, 13:20
- 31,692
З'явіўся прагноз надвор'я пасля Вялікадня.
Аранжавы ўзровень небяспекі абвясціў на 6 траўня «Белгідрамет».
Адпаведнае папярэджанне было апублікаванае на сайце ведамства.
У панядзелак удзень у многіх раёнах краіны чакаюцца навальніцы, месцамі пройдуць моцныя залевы, а парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с.
Рэкамендацыі МНС пры моцным ветры:
прыбярыце гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (склеп), абрэжце сухія дрэвы, якія могуць прычыніць шкоду вашаму жыллю;
аўто пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража аўтамабіль варта паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый;
знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам;
пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў падвышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).