Снежны апакаліпсіс у РФ: у Свярдлоўскай вобласці 30-кіламетровы затор стаіць другі дзень
10- 5.05.2024, 15:04
- 11,370
Шэраг населеных пунктаў адрэзаны ад свету.
У цэнтральнай частцы Расеі здарыўся снежны апакаліпсіс. У Свярдлоўскай вобласці РФ ужо другі дзень спрабуюць справіцца з наступствамі моцнага снегападу.
Праз непагадзь снежнае покрыва ў Свярдлоўскай вобласці перавысіла 21 см, паведамляе dialog.ua.
Шэраг населеных пунктаў былі адрэзаныя ад свету.
Ля пасёлка Дружыніна на трасе «Перм - Екацярынбург» утварыўся велізарны затор у абодва бакі даўжынёй прыкладна 30 км. Кіроўцы ўжо другі дзень там знаходзяцца без абагравання і харчавання.
Улады РФ не надаюць ім дапамогі. Пораз абледзяненне электраправадоў і падзення дрэў без электрычнасці засталіся 24 населеныя пункты.
Паводле апошніх звестак, больш як 40 тысячам жыхароў усё яшчэ не ўдаецца падключыць святло.
Трасса Пермь - Екатеринбург
— Друг человека (@boris0630) May 5, 2024
Христос воскрес! pic.twitter.com/vU9kMTzk4H