У беларусаў з'явілася магчымасць стаць «шляхціцамі»
12- 5.05.2024, 17:54
- 11,350
Усяго за 40 рублёў.
У беларусаў з'явілася магчымасць набыць сядзібу роду Цюндзявіцкіх. Сядзібны дом XIX стагоддзя ў вёсцы Галошава Талачынскага раёна выставілі на продаж усяго за 40 рублёў.
Цікавай яго часткай была прасторная тэраса з калонамі, з якой для гасцей адкрываўся цудоўны від з узгорка на невялікі парк, які спускаўся проста да возера.
Землі сядзібы Цюндзявіцкага складалі 2200 гектараў, на іх размяшчаліся лесапільня, шкіпінаравы завод, бровар, ферма для развядзення элітных парод коней, кароўнікі.
А на аснове здабываных з Глухога возера (цяпер — Глыбокае) прадпрымальны Міхаіл Цюндзевіцкі адкрыў санаторый-гразелячэбніцу, куды заклікаў адпачывальнікаў нават са сталічнага Санкт-Пецярбурга.
У 1917 годзе законныя ўладальнікі сядзібы выехалі на эміграцыю. У савецкія часы тут знаходзілася школа для глуханямых, затым інтэрнат, пазней у сядзібным доме размяшчалася бібліятэка.
Дакладная дата аўкцыёну пакуль не паведамляецца.