19 траўня 2024, Нядзеля, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кангрэсе ЗША назвалі ўмову, пры якой ЗША уступяць у вайну на баку Украіны

14
У Кангрэсе ЗША назвалі ўмову, пры якой ЗША уступяць у вайну на баку Украіны

Вашынгтону давядзецца паслаць вайскоўцаў.

Лідар дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Хакім Джэфрыс мяркуе, што ЗША давядзецца ўмяшацца ў вайну супраць РФ «не толькі з амерыканскімі грашыма, але і з вайскоўцамі», калі Украіна ўпадзе.

«Мы не можам дазволіць Украіне ўпасці, таму што калі гэта адбудзецца, то існуе значная верагоднасць таго, што Амерыцы давядзецца ўмяшацца ў канфлікт – не проста з нашымі грашыма, але і з нашымі вайскоўцамі», – заявіў ён у інтэрв'ю CBS News.

Са слоў кангрэсмена, Штаты павінны далей падтрымліваць Украіну, каб прадухіліць маштабаванне агрэсіі Крамля. Джэфрыс нагадаў, што спачатку РФ уварвалася ў Грузію, а ўжо потым акупавала ўкраінскі Крым.

«Ці павінны мы верыць, што перад тварам такога кшталту паслядоўнай агрэсіі, што калі мы дазволім Уладзіміру Пуціну дасягнуць поспеху ва Украіне, ён спыніцца толькі ва Украіне? Вядома, не», - падкрэсліў палітык.

Нагадаем, італійскае выданне La Repubblica назвала "чырвоныя лініі" NATO.

NАТО можа наўпрост прыняць удзел у вайне Расеі супраць Украіны, калі расейскія акупанты прарвуць лінію абароны УСУ на паўночным захадзе краіны, або ў выпадку вайсковай правакацыі расейцаў супраць краін Балтыі, Польшчы або нападу на Малдову.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках