20 траўня 2024, панядзелак, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы: Мы выступаем за адпраўку салдат НАТА ва Украіну

5
Кіраўнік МЗС Літвы: Мы выступаем за адпраўку салдат НАТА ва Украіну
ГАБРЫЭЛЮС ЛАНДСБЭРГІС
ФОТА: EPA

Расея не павінна вызначаць, як Захад будзе дапамагаць Кіеву.

Адпраўка заходніх вайсковых інструктараў ва Украіну для навучання салдат дасць зразумець расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну, што не яму вызначаць, як дапамагаць украінцам. Пра гэта заявіў літоўскі міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбэргіс пасля сустрэчы са сваім брытанскім калегам Дэвідам Кэмеранам у Лондане, паведаміла выданне The Gueardian.

«[Гэта] скажа Пуціну, што не яму вызначаць, як мы дапамагаем Украіне. У той жа час мы ўбачым, што трэба, і адаптуемся да сітуацыі [ва Украіне], бо сітуацыя не паляпшаецца», - сказаў Ландсбэргіс.

Кіраўнік МЗС Літвы зазначыў, што войскі яго дзяржавы навучалі ўкраінцаў на іх тэрыторыі і да поўнамаштабнай вайны. З яго слоў, вяртанне да гэтай «традыцыі» з'яўляецца цалкам выканальнай ідэяй.

Гэта можа стаць першым крокам у ініцыятыве французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона па адпраўцы замежных вайскоўцаў ва Украіну, адзначыў літоўскі дыпламат.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках