У Віцебскай вобласці затрымалі двух каталіцкіх святароў
10- 9.05.2024, 19:08
- 10,036
Затрыманне адбылося ў пасёлку Шуміліна.
8 траўня сілавікі затрымалі каталіцкіх святароў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемяха, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія». Затрыманне адбылося пасля сустрэчы святароў і каталіцкай грамады Віцебскай дыяцэзіі ў пасёлку Шуміліна.
Прычыны затрымання невядомыя.
Анджэй Юхневіч - кіраўнік каардынацыйнай групы пробашчаў і прадстаўнікоў манаскіх грамад Беларусі.
Павел Лемях з 2017 года ўваходзіць у грамаду місіянераў-аблатаў Беззаганнай Дзевы Марыі (аблаты - людзі, якія вядуць манаскі лад жыцця, не становячыся пры гэтым манахамі).