Зямлю чакаюць два магутныя ўдары сонечнай плазмы запар
2- 9.05.2024, 21:27
- 14,184
Калі?
Плазма, якая была выкінутая пасля нядаўніх выбліскаў на Сонцы, павінна дайсці да Зямлі 10 і 11 траўня. Пра гэта піша РІА Навіны са спасылкай на кіраўніка Лабараторыі сонечнай астраноміі Інстытута касмічных даследаванняў РАН Сяргея Багачова.
«Да Зямлі быў выкінуты падвойны выкід плазмы выключна буйнога памеру і выключна высакахуткасны. Па Зямлі, паводле разлікаў, у выніку, будуць нанесеныя два ўдары запар», – расказаў эксперт.
Прыход найбольш шчыльнай часткі першага выкіду чакаецца ў канцы дня ў пятніцу, а другі дасягне арбіты Зямлі да поўдня суботы. Першыя геамагнітныя наступствы, папярэдне, могуць пачацца заўтра блізу 12-й.
«Даўжыня нестабільнай геамагнітнай абстаноўкі складзе ад двух да трох дзён. У піку магчымыя буры да другога-трэцяга ўзроўню паводле пяцібальнай шкалы», – растлумачыў Багачоў.
Адзначаецца, што сонечная актыўнасць захаваецца на цяперашнім узроўні цягам некалькіх дзён, пры гэтым захоўваюцца рызыкі новых буйных падзей.
У перыяд магнітных бураў метэазалежныя людзі могуць адчуваць стомленасць, галаўныя болі і скокі ціску.
Геамагнітныя буры ўяўляюць з сябе парушэнні ў геамагнітным полі Зямлі, якія ўзнікаюць пасля сонечных выбліскаў і выпраменьвання сонечнай плазмы. Пры дасягненні выпраменьвання зямной атмасферы ўзнікаюць магнітныя буры, якія ацэньваюцца паводле шкалы A, B, C, M і X. Выбліскі X-класу ўважаюцца за найбольш моцныя, у той час як M-клас слабейшы ў дзесяць разоў.