16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца мотарыкшы з Пенджаба набыў тур у Беларусь за $14 тысячаў і загінуў у лесе

16
Кіроўца мотарыкшы з Пенджаба набыў тур у Беларусь за $14 тысячаў і загінуў у лесе

Канчатковай мэтай падарожжа была Італія.

Кіроўца мотарыкшы 45-гадовы Махіндэр Пал Сінгх (Mahinder Pal Singh) родам з вёскі Ганна Філаурскага раёна штата Пенджаб загінуў у лесе ў Беларусі, накіроўваючыся ў Італію па «асліным» маршруце.

Ягоную гісторыю апісвае індыйскае выданне The Tribune.

Мужчына заплаціў турагенту 12 лакхаў рупій (блізу 14400 даляраў) і з'ехаў са сваёй вёскі 4 снежня 2023 года.

«Цягам чатырох месяцаў агент выпраўляў майго брата пешшу з адной краіны ў іншую. Яны не далі яму ні транспарту, ні належнага харчавання. Хоць мы да гэтага часу не ведаем прычыну ягонай смерці, нас прымушаюць паверыць, што ён мог памерці праз крайнюю слабасць і голад», – сказаў малодшы брат Махіндэра Дхарміндэр.

Сям'я не выключае, што іхні сваяк мог быць забіты.

«Апошні раз мы з ім размаўлялі 23 сакавіка, таксама праз тэлефон агента. Пасля гэтага мы прадаўжалі тэлефанаваць агенту, каб ён выправіў нас да майго брата, але ён прадаўжаў прасіць у нас больш грошай. Паколькі мы не маглі з ім паразмаўляць, мы напружыліся. Такім чынам, мы звязаліся з амбасадамі ў Расеі і Беларусі, дзе нам паведамілі, што Махіндэра больш няма», – расказаў Дхарміндэр.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках