1 чэрвеня 2024, Субота, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас паводкі ў Бразіліі конь забраўся на дах і правёў там некалькі дзён

8
Падчас паводкі ў Бразіліі конь забраўся на дах і правёў там некалькі дзён

Жывёліна балансавала на дзвюх вузкіх палосах слізкага азбесту.

З канца красавіка на поўдні Бразіліі не спыняюцца паводкі. Паводле папярэдніх ацэнках, ад стыхіі пацярпелі больш за 350 тысяч чалавек, як мінімум 107 загінулі. Супрацоўнікі мясцовага тэлеканала знялі на відэа каня, які, каб выратавацца, забраўся на дах аднаго з затопленых дамоў. Там ён правёў некалькі дзён, пакуль не прыбылі ратавальнікі.

Жывёліна, якая атрымала ў сацсетках мянушку Карамела, балансавала на дзвюх вузкіх палосах слізкага азбесту ў Канаасе, горадзе ў сталічным рэгіёне Порту-Алегры, які з'яўляецца адным з найбольш пацярпелых раёнаў штата, паведаміла брытанская газета The Guardian.

У выніку ўсё скончылася добра: жывёліне ўвялі седатыўныя прэпараты, пагрузілі на плыт і перавезлі ў бяспечнае месца. У аперацыі былі задзейнічаныя чатыры надзіманыя лодкі і чатыры дапаможныя судны з пажарнымі, жаўнерамі і іншымі добраахвотнікамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках