1 чэрвеня 2024, Субота, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўка памерла ад атручэння неўстаноўленым рэчывам

5
Магілёўка памерла ад атручэння неўстаноўленым рэчывам

Судовыя экспэрты высветлілі, што гэта было.

У Магілёве жанчына адчула сябе дрэнна на вуліцы, ёй выклікалі хуткую, але ў шпіталі яна памерла. Лекары паставілі дыягназ — вострае атручэнне неўстаноўленым рэчывам. Судовыя экспэрты высветлілі, што гэта было.

Пра гэта паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз.

Вынікі экспэртызы паказалі, што прычынай смерці 50-гадовай магілёўкі стала атручванне этыленгліколем.

«Канцэнтрацыя гэтага рэчыва ў крыві загінулай склала больш за 4 г/л, што ўдвая перавышае смяротную канцэнтрацыю. Таксама ў крыві знойдзены этылавы спірт у канцэнтрацыі менш за 1 праміле», - распавялі экспэрты.

Яны растлумачылі, што па хімічнай класіфікацыі этыленгліколь належыць да двухатамных спіртоў, бясколерны або злёгку жаўтлявы, сіропападобны, саладкаватая на смак вадкасць, без паху. Дозы, якія могуць выклікаць цяжкія атручванні чалавека, бываюць розныя, але ў большасці смяротных выпадкаў гэта былі 100-150 мілілітраў вадкасцяў, якія змяшчаюць этыленгліколь.

Гэтае рэчыва валодае нізкімі тэмпературамі замярзання, таму яго шырока выкарыстоўваюць у антыфрызах, тармазных вадкасцях і іншых сродках.

Спецыялісты дадалі, што самы даступны з гэтых прадуктаў - аўтамабільны антыфрыз, часцей за ўсё яго ўжыванне прыводзіць да атручванняў. Ап'яняльнае дзеянне этыленгліколю слабое, у той час як рызыка атрымання смяротнага атручвання - высокая.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках