16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку злуе Пашыняна

Лукашэнку злуе Пашыняна

Ці бразне армянскі прэм'ер дзвярыма?

17 траўня беларускі дыктатар разам з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым наведвае Нагорны Карабах, за які доўгія гады вяліся баявыя дзеянні паміж Арменіяй і Азербайджанам.

Як паведамляе прэс-служба беларускага палітыка, падчас паездкі Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў наведалі гарады Фізулі і Шушу, дзе агледзелі «разбураныя аб'екты і перспектыўныя раёны для забудовы».

Між тым, Арменія, якая амаль 30 гадоў кантралявала гэтыя тэрыторыі, таксама як і Беларусь, уваходзіць у Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы. У кастрычніку 2022 года кіраўнік Арменіі Нікол Пашынян прасіў лідараў АДКБ увесці ў Нагорны Карабах войска, каб спыніць кровапраліцце. Але атрымаў адмову.

Не дачакаўшыся дапамогі ад "супольнікаў", Арменія саступіла вайну з Азербайджанам, за спінай якога стаяла магутная Турцыя.

Цяпер Арменія знаходзіцца на мяжы выхаду з АДКБ. Не выключана, што візіт Лукашэнкі ў Нагорны Карабах стане апошняй кропляй, пасля чаго Ерэван канчаткова разарве стасункі з АДКБ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках