16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонская выведка расказала, ці пойдуць расейцы на Харкаў

5
Эстонская выведка расказала, ці пойдуць расейцы на Харкаў

Абнародаваныя планы акупантаў.

Наступальная актыўнасць расейскіх узброеных сіл у Харкаўскай вобласці сведчыць аб стварэнні буфернай зоны, а не аб намеры захапіць Харкаў, заявіў камандуючы выведвальным цэнтрам Сіл абароны Эстоніі Анц Ківісельг.

Пра гэта паведамляе ERR.

Ён адзначыў, што войскі РФ прасоўваюцца наперад на Харкаўскім кірунку, але ўсё больш павольна. Гэта сведчыць аб жаданні акупантаў стварыць буферную зону. Акрамя таго, расейцы атакавалі і знішчалі важныя масты пад Ваўчанскам, што стварыла натуральную перашкоду паміж падраздзяленнямі УСУ і расейскім войскам.

«Гэта хутчэй паказвае на намер расейскіх сіл выбудаваць мяжу абароны, чым аб стварэнні плацдарма для прасоўвання на Харкаў», - сказаў ён.

Ківісельг адзначыў, што ў наўпроставых баявых сутыкненнях на Харкаўскім кірунку ўдзельнічае амаль 2000 чалавек, яшчэ 1500-2000 байцоў знаходзяцца ў рэзерве. Усяго ў раёне засяроджаныя прыблізна 35 тысяч вайскоўцаў УС РФ. Ён мяркуе, што найбліжэйшым часам групоўка ўзрасце.

«Аднак наўрад ці Расея зможа засяродзіць на гэтым кірунку 300 000 чалавек, што, паводле розных ацэнак, з'яўляецца мінімальна неабходнай колькасцю сіл для забеспячэння захопу Харкава», - сказаў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках