16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рафіяху знайшлі 50 тунэляў у Егіпет

У Рафіяху знайшлі 50 тунэляў у Егіпет

Па іх уцякалі тэрарысты.

У Міжнародным судзе ў Гаазе ўжо другі дзень абмяркоўваюць патрабаванні ПАР спыніць аперацыю на поўдні сектара Газа. Таму ізраільскі бок распавёў суддзям аб некаторых зробленых там знаходках, паведамляюць «Детали».

Першым чынам, вядома, гаворка пра падземныя збудаванні. Прадстаўнік міністэрства юстыцыі Ізраіля Гілад Наам расказаў аб 700 спусках у тунэлі, ужо знойдзеных у Рафіяху.

«З іх амаль 50 вядуць у Егіпет», - адзначыў Наам.

Тунэлі праз егіпецкую мяжу пачалі выяўляць адразу пасля ўводу войск у Рафіях. Іх выкарыстоўвалі для кантрабанды, па іх уцякалі тэрарысты. Нядаўна прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган расказаў, што ў турэцкіх лякарнях лечацца 1000 параненых хамасаўцаў. Калі гэта праўда, то з сектара Газа яны выйшлі праз усё тыя ж тунэлі.

Але самае галоўнае, што недзе ў гэтай падземнай сетцы, паводле ізраільскіх звестак, зараз знаходзяцца закладнікі, патлумачыў Наам, і патрабаванне ПАР да суда аб спыненні аперацыі ў Рафіяху - гэта патрабаванне пакінуць выкрадзеных там.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках