18 траўня 2024, Субота, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі УСУ тройчы атакавалі Белгарадскую вобласць

2
Беспілотнікі УСУ тройчы атакавалі Белгарадскую вобласць

Загарэўся рэзервуар з газам.

Украінскія беспілотнікі не менш за тры разы атакавалі Белгарадскую вобласць раніцай 3 траўня, вынікае з паведамленняў губернатара расейскага рэгіёну Вячаслава Гладкова ў яго тэлеграм-канале.

Удары былі нанесены двойчы па вёсцы Вазнясенаўка Шабекінскай гарадской акругі і адзін раз па самім горадзе Шабекіна.

Адбылося ўзгаранне рэзервуара для захоўвання газу на газазаправачнай станцыі. Ліквідацыяй наступстваў атак зараз займаюцца экстраныя службы.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну УСУ сталі рэгулярна атакоўваць расейскую тэрыторыю. Больш за ўсё ад такіх удараў пакутуюць прымежныя вобласці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках