20 красавiка 2024, Субота, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісар Рады Еўропы Дуня Міятавіч наважыла наведаць Крым

1
Камісар Рады Еўропы Дуня Міятавіч наважыла наведаць Крым
ДУНЯ МІЯТАВІЧ

Паездка плануецца ў сувязі з праваабарончай дзейнасцю.

Камісарка Рады Еўропы ў правах чалавека Дуня Міятавіч заявіла, што мае намер наведаць анэксаваны Расеяй Крым, аднак "гэта трэба будзе пацвердзіць".

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на прэс-службу Офіса камісара ў правах чалавека Рады Еўропы.

"У сувязі з некаторымі заявамі, якія распаўсюджваюцца ў сродках масавай інфармацыі і ў Інтэрнэце ў дачыненні да майго візіту ў Крым, я хацела б падкрэсліць, што я сапраўды планую паехаць у Крым, але пакуль гэта яшчэ трэба будзе пацвердзіць. Ёсць шмат пытанняў, якія трэба ўдакладніць, каб я магла займацца праваабарончай дзейнасцю на паўвыспе", - цытуе Міятавіч яе офіс.

Напярэдадні прэс-служба МЗС Расеі заявіла, што "дасягнутая дамоўленасць пра паездку камісаркі РЕ ў правах чалавека Міятавіч у Крым 7-11 кастрычніка гэтага году".

Адзначым, што Міятавіч не можа паехаць на акупаваную паўвыспу без згоды з боку Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках