УСУ зладзілі акупантам «татальны разбор» пад Ваўчанскам
2- 7,404
Кадры «палявання» паказалі на відэа.
Байцы 36-й асобнай брыгады марской пяхоты УСУ імя контрадмірала Міхася Білінскага ўчынілі татальны разбор штурмавой групы акупантаў пад Ваўчанскам на Харкаўшчыне. Па ворагу адпрацавала артылерыя і ўдарныя дроны.
Адпаведнае відэа было апублікаванае ў Facebook 36-й брыгады. На кадрах відаць, што варожыя салдаты спрабуюць схавацца ў лесе, але ўкраінскія дроны бачаць іх усюды.