23 красавiка 2024, aўторак, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Грузінская мара»: У Грузіі няма зваротнай дарогі ў СНД

22
«Грузінская мара»: У Грузіі няма зваротнай дарогі ў СНД

Грузія зрабіла свой выбар у напрамку еўраатлантычнай інтэграцыі і яна не вернецца ў СНД.

Пра гэта заявіў дырэктар інстытута даследаванняў развіцця Грузіі Гія Хухашвілі, якога называюць «шэрым кардыналам» кааліцыі «Грузінская мара», якая перамагла на парламенціх выбарах..

Каментуючы «Інтэрфаксу» выказванне Аляксандра Лукашэнкі, зробленае ім раней ў аўторак на сустрэчы ў Менску з членамі Клуба галоўных рэдактараў краін СНД, Балтыі і Грузіі, што ён гатовы прасіць Грузію ўступіць у СНД, «так як яна нічога не страціць і Расея будзе толькі «за», Хухашвілі адзначыў, што кіраўнік Беларусі «вельмі эмацыйны чалавек».

«Грузія ўдзячная Аляксандру Лукашэнке за тое, што ён, нягледзячы на ціск з боку Расеі, так і не прызнаў незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, аднак Грузія зрабіла свой выбар у напрамку еўраатлантычнай інтэграцыі і яна не вернецца ў СНД. Мы былі б яшчэ больш ўдзячныя Лукашэнке, калі б ён з той жа эмацыянальнасцю прасіў Расею пакінуць акупаваныя грузінскія тэрыторыі», - сказаў Хухашвили.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках