10 снежня 2025, Серада, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сядзіба ў Гродзенскай вобласці стала папулярным трэндам у Instagram

2
Сядзіба ў Гродзенскай вобласці стала папулярным трэндам у Instagram

Яна выглядае як замак з фэнтэзі.

У сацсетках беларусаў усё часцей з'яўляюцца фота і рылсы з лакацыяй, падобнай да дэкарацый да фэнтэзі-фільма — з палацам, вежай і атмасферай старадаўняга маёнтка. Ідзе пра сядзібу Сегенаў у вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна, піша Smartpress.by.

Правая частка дома з высокай неагатычнай вежай з'явілася ў 1905 годзе — менавіта яна сёння стала галоўным аб'ектам Instagram-здымкаў. Пасля 1939 года на тэрыторыі былога маёнтка паспелі пабываць і школа, і дзіцячы туберкулёзны санаторый, і нават ЛТП.

Быламу фальварку давялося перажыць абедзве сусветныя войны, польскую ўладу, потым савецкую, пабываць пад нямецкай акупацыяй. На момант набыцця незалежнасці гэты ўнікальны палацава-паркавы комплекс на рацэ Зэльвянцы быў у глыбокім запусценні, яго стан спецыялісты ацэньвалі як крытычны, піша сайт Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Новае жыццё сядзібы пачалося ў 2013 годзе, калі яе выкупіў расійскі прадпрымальнік. Праз гады аднаўленчых прац, 17 ліпеня 2025 года «сядзіба паноў Сегенаў» афіцыйна адчынілася для наведвальнікаў.

Пакуль што можна толькі прагуляцца па тэрыторыі і ўладкаваць фотасесію, але, паводле слоў супрацоўнікаў турыстычнага комплексу, ужо ў наступным годзе адкрыецца доступ у сам панскі дом. На першым паверсе плануюць рэстаран, на другім — экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі сядзібы, а на трэцім — абсерваторыю для назірання за зоркамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках