9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Сёння ўлады маглі б абмяркоўваць з Еўракамісіяй пытанні энергетычнай бяспекі»

1

У Менску з візітам знаходзіцца дэлегацыя Еўрапейскай камісіі на чале з кіраўніком аддзела сувязяў з Украінай, Малдовай і Беларуссю дырэктарата Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Хільдэ Хардэман.

На прапанову амбасады Славакіі, якая прадстаўляе ў Беларусі Еўразвяз, спадарыня Хардэман сустрэлася з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі – намеснікам старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі, кіраўніком Цэнтра Мізэса Яраславам Раманчуком і міжнародным каардынатарам Хартыі’97 Андрэем Саннікавым.

«Я распавёў, у прыватнасці, пра сітуацыю ў Беларусі напярэдадні Еўрапейскага Марша. Дэмакратычныя сілы зрабілі ўсё, каб адбыўся ўнутрыбеларускі дыялог і па-ранейшаму існуе зацікаўленасць у неканфрантацыйным развіцці падзей у Беларусі. Але з’явіліся сілы, якія ўсяляк замінаюць не толькі працэсу дыялогу, але і стасункам Беларусі з Еўразвязам. Мы паінфармавалі пра ўсе выпадкі арыштаў, звязаных з еўрапейскай сімволікай, наяўнасцю брашур з прапановамі Еўракамісіі беларускаму народу, еўрапейскімі сцягамі. Натуральна, гэтыя факты атрымалі нашу негатыўную ацэнку, і ў адказ на подлыя дзеянні беларускіх праваахоўных органаў варта чакаць адпаведнай рэакцыі Еўрапейскага Звязу», – заявіў Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Андрэй Саннікаў адзначыў, што візіт дэлегацыі Еўракамісіі праходзіць у тэхнічным фармаце. «Ніякія сур'ёзныя пытанні з уладамі нават не абмяркоўваюцца, хоць маглі абмяркоўвацца такія сур'ёзныя пытанні, як энергетычная бяспека і гандлёва-эканамічныя стасункі. Адсутнасць зрухаў у супрацоўніцтве з Еўропай звязанае з пазіцыяй улад, якія ўпарта не рэагуюць на прапановы дэмакратычных сілаў Беларусі і ЕЗ. Першай умовай для пачатку рэальнага развіцця стасункаў з Беларуссю з'яўляецца вызваленне палітвязняў і спыненне палітычных рэпрэсій», – адзначыў міжнародны каардынатар Хартыі’97.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках