Масавыя звальненні на прадпрыемствах
- 15.10.2007, 10:34
На брэсцкiм прадпрыемстве “Iнкафуд” звольнiлi з працы больш за 200 чалавек.
Прычына ў тым, што ўрад забаранiў купляць iмпартнае мяса, а беларускае даражэйшае за польскае на 20—30 працэнтаў.
У вынiку фiрма не вытрымлiвае канкурэнцыi з расiйскiмi вытворцамi, куды паступае ў вялiкай колькасцi брэсцкая прадукцыя, паведаміла “Народная воля”.