9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады прызналі, што ў краіне – перабоі з прадуктамі

Міністэрства гандлю Беларусі прапаноўвае абмежаваць экспарт масла і сыроў да поўнага насычэння ўнутранага рынку гэтай прадукцыяй. У дакуменце тлумачыцца, што "апошнім часам пачала пагаршацца сітуацыя з забеспячэннем насельніцтва малочнымі прадуктамі. У крамах Менска павузіўся асартымент цэльнамалочнай прадукцыі, масла і сыроў".

"Міністэрствам гандлю ўнесеная прапанова ва ўрад па абмежаванні экспарту масла, сыроў да поўнага насычэння спажывецкага рынку дадзенай прадукцыяй", – паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на інфармацыю, распаўсюджаную сёння Міністэрствам гандлю.

"Больш высокі ўзровень цэнаў на знешніх рынках у параўнанні з адпускнымі цэнамі ў Беларусі выклікаў рост экспартных паставак. У гэтай сітуацыі прадпрыемства-вытворцы больш зацікаўленыя ў пастаўках сваёй прадукцыі за межы краіны. Дыспарытэт цэнаў на ўнутраным рынку і рынках сумежных дзяржаў таксама стварае перадумовы неарганізаванага вывазу малочных прадуктаў", – адзначаецца ў паведамленні міністэрства.

"Праз недахоп сыравіны для вытворчасці прадукцыі менскія малочныя заводы не ў стане ў поўнай меры забяспечыць заяўкі гандлёвых арганізацый", – прызнае наяўнасць праблемы Міністэрства гандлю Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках