9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам забаранілі ўвозіць аўтамабілі

Беларусам забаранілі ўвозіць аўтамабілі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №503 "Аб льготным перамяшчэнні праз мытную мяжу тавараў для асабістага карыстання", паводле якога абмяжоўваецца ўвоз аўтамабіляў для асоб, якія не з’яўляюцца ўласнікамі транспарту. Пры ўвозе такімі асобамі аўтамабіляў два і больш разоў цягам каляндарнага года гэта будзе разглядацца як прадпрымальніцкая дзейнасць.

За парушэнне дадзенай нормы прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць. У той самы час, для захавання для грамадзян даступнасці набыцця старых аўтамабіляў, якія яны ўвозяць для асабістага карыстання, указам прадугледжанае захаванне памераў адзіных ставак мытных пошлін і падаткаў для такіх аўтамабіляў на ўзроўні ставак, дзейных цяпер, паведамляе Тэлеграф са спасылкай на БелТА.

Таксама ўказ прэзідэнта рэгулюе парадак падаткаабкладання тавараў для асабістага карыстання ў залежнасці ад спосабу іх перамяшчэння праз мытную мяжу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках