9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны ЗША: «Неабходны адзіны фронт ціску на Іран»

ЗША ў адзіночку не могуць утаймаваць ядзерныя амбіцыі Ірана. Для процідзеяння неабходны "адзіны фронт ціску на гэты рэжым", лічыць міністр абароны ЗША Роберт Гейтс. Ён заявіў пра гэта ў панядзелак, выступаючы ў Вашынгтоне ў Габрэйскім інстытуце нацыянальнай бяспекі, паведамляе AP.

Гейтс таксама назваў Іран "тэакратычным рэжымам" і "крыніцай высокай трывожнасці і нестабільнасці ў рэгіёне".

Міністр абароны заклікаў саюзнікаў і партнёраў ЗША разам рабіць ціск на Іран, каб не дапусціць з'яўлення ў яго ядзернай зброі. Гейтс таксама не выключыў "усе варыянты" развіцця падзей, што з'яўляецца спасылкай на словы прэзідэнта ЗША Джорджа Буша, які такім чынам даваў зразумець, што не выключае вайсковага ўдару па Іране.

Гейтс таксама выказаўся на тэму поспехаў барацьбы з сусветным тэрарызмам. Міністр абароны ЗША адзначыў, што тактычныя поспехі ёсць, аднак у стратэгічным плане перамога яшчэ далёкая.

Нагадаем, што раніцай у аўторак прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прыбыў у Іран для ўдзелу ў другім саміце кіраўнікоў прыкаспійскіх дзяржаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках