9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Сацыяльны марш запрошаныя Пяткевіч, Сідорскі, Козік і Папоў

Аргкамітэт па падрыхтоўцы Сацыяльнага маршу накіраваў афіцыйныя запрашэнні выступіць на гэтым мерапрыемстве групе вышэйшых беларускіх службоўцаў. Як паведаміў сустаршыня аргкамітэта Валеры Ухналёў, лісты, у прыватнасці, накіраваныя намесніку кіраўніка прэзідэнцкай Адміністрацыі Наталлі Пяткевіч, прэм'ер-міністру Сяргею Сідорскаму, спікеру Палаты прадстаўнікоў Вадзіму Папову і старшыне Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніду Козіку.

"Мы прапаноўваем Пяткевіч узяць удзел у нашай акцыі, выступіць, давесці пазіцыю ўлад па праблеме ліквідацыі сацыяльных льгот. А калі будзе такая магчымасць, то і папярэдне сустрэцца з арганізатарамі Сацыяльнага маршу і паразмаўляць па тых праблемах сацыяльнага характару, якія сёння хвалююць большасць насельніцтва краіны", – сказаў В.Ухналёў у інтэрв'ю «Белорусскому партизану».

Кіраўніка ўрада, міністраў эканомікі, а таксама працы і сацыяльнай абароны арганізатары Сацыяльнага маршу просяць распавесці пра эканамічную сітуацыю ў краіне і пра тое, якія меры збіраецца прадпрымаць кіраўніцтва Беларусі для таго, каб максімальна знізіць удар па найбольш неабароненых пластах насельніцтва ва ўмовах павелічэння цэнаў на расейскія энерганосьбіты.

«Мы хочам, каб вышэйшыя службовыя асобы краіны ўвачавідкі ўпэўніліся ў тым, што меркаванне людзей расходзіцца з пазіцыяй афіцыйнай прапаганды, якая сцвярджае, што адмена ільгот з'яўляецца ледзь ці не выгодай для насельніцтва. Думаю, што калі яны пагодзяцца прыйсці на Сацыяльны марш, то ў іх будзе магчымасць даведацца, што насамрэч людзі думаюць пра палітыку ўлад. Пытанне цяпер у тым, пагодзяцца яны на гэта ці не. Паглядзім. Але я думаю, што іншай такой магчымасці для адкрытага дыялогу не існуе», – сказаў В.Ухналёў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках