9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія заклікае Беларусь да дэмакратыі

"Японія падтрымлівае намаганні, накіраваныя на дэмакратызацыю Беларусі і яе пераход да рынкавай эканомікі, а таксама імкнецца да ўсталявання ўзаемнага даверу паміж дзвюма краінамі", – заявіў у інтэрв'ю БелаПАН надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Японіі ў Расеі і Беларусі па сумяшчальніцтве Ясуа Сайта.

Па словах дыпламата, Японія падтрымлівае краіны, якія ажыццяўляюць пераход да дэмакратыі і рынкавай эканомікі, і мае намер аказваць садзейнічанне намаганням дзяржаў Балтыі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Украіны і Закаўказзя. "Японія, грунтуючыся на пэўных выніках і дасягненнях сваёй знешняй палітыкі ў гэтай сферы, лічыць важным у мэтах падтрымкі дэмакратычных працэсаў у Беларусі працягваць дыялог з гэтымі краінамі і аказваць ім садзейнічанне", – падкрэсліў Я.Сайта.

"Калі Беларусь будзе ў пэўнай форме разгортваць намаганні па дэмакратызацыі грамадства і пабудове рынкавай эканомікі, мы гатовыя прадметна і пазітыўна разглядаць пытанне наконт таго, як Японія магла б быць карыснай для Беларусі", – сказаў дыпламат.

Нагадаем, Ясуа Сайта ўручыў даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку 23 ліпеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках