9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста датэрмінова вызвалілі з ізалятара

17 кастрычніка з гарадзенскага ізалятара часовага ўтрымання выйшаў на волю рэдактар часопіса "Magazyn Polski na uchodzstwie" Ігар Банцэр. Ён быў асуджаны на 10 сутак за «нецэнзурную лаянку», і тэрмін арышту ў яго павінен быў мінуць у суботу, 20 кастрычніка.

«Аднак яго датэрмінова выпусцілі з турмы, – паведаміў сайту ucpb.org кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юры Істомін. – Саюз палякаў пачаў актыўна збіраць людзей, каб чалавек 300-400 прыйшлі 17 кастрычніка а 5 гадзіне вечара да ІВС і патрабавалі вызвалення пазапраўна арыштаванага. У той самы дзень, калі была запланаваная гэтая акцыя, Ігара Банцэра вызвалілі а палове на першую».

Юры Істомін выйшаў на волю напярэдадні ўвечары. За апошнія два тыдні ён быў арыштаваны двойчы – на 5 і 7 сутак. Як і іншых асуджаных апазіцыянераў, яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы (артыкул 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса – "дробнае хуліганства"). Ён сядзеў у камеры разам з кіраўніком Гарадзенскай гарадской арганізацыі АГП Змітром Слуцкім і кіраўніком абласной арганізацыі БСДГ Віктарам Сазонавым, асуджанымі на 5 сутак арышту.

У знак пратэсту супраць пазапраўных дзеянняў улад яны адмовіліся ад прыёму ежы. Апошнія двое сутак Юры Істомін быў разам з Ігарам Банцарам і сябрам партыі БНФ Міколай Лемяноўскім (5 сутак арышту). Ігар Банцар таксама абвясціў галадоўку.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках