9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На волю выходзяць затрыманыя напярэдадні Еўрапейскага Марша актывісты

Сёння з менскага спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна выйдуць на свабоду дэмакратычныя актывісты Павал Юхневіч і Яўген Афнагель, затрыманыя напярэдадні Еўрапейскага Марша.

Нагадаем, адзін з заяўнікаў Еўрапейскага Марша, актывіст грамадзянскай кампаніі «Джынс за Свабоду» Яўген Афнагель быў затрыманы 8 кастрычніка праз некалькі гадзін пасля сустрэчы арганізатараў Еўрапейскага Марша з службоўцамі Менгарвыканкама. Як стала вядома сайту Хартыі’97, вонкавае назіранне за Яўгенам Афнагелем вялося з таго моманту, як актывіст выйшаў з Менгарвыканкама, дзе ён удзельнічаў у перамовах з гарадскімі ўладамі з нагоды правядзення Еўрапейскага Марша. Апазіцыянер быў подла схоплены супрацоўнікамі міліцыі па сфальсіфікаваных абвінавачваннях. Заяўніка Еўрапейскага Марша судзілі на закрытым працэсе без удзелу адваката. Цэнтральным судом Менска ён быў прысуджаны да 10 сутак арышту.

Паўла Юхневіча затрымалі 11 кастрычніка на тэрыторыі менскага мікрараёна Сухарава разам з другім моладзевым актывістам Мікітам Сасімам. Да актывістаў падыйшлі людзі ў цывільным, паказаўшы пасведчанні супрацоўнікаў міліцыі, і заявілі, што моладзевыя актывісты нібыта падазраюцца ў здзяйсненні крымінальнага злачынства. Што гэта за «злачынства», міліцыянты не ўдакладнілі. Пры гэтым пры затрыманні Мікіту Сасіму нават надзелі кайданкі. Пасля чаго міліцыянты правялі ператрус аўтамабіля, у якім ехалі моладзевыя актывісты, і даставілі іх у Фрунзенскі РАУС. Па стандартным абвінавачванні ў «нецэнзурнай лаянцы» Павал Юхнавец быў прысуджаны да 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках