9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі прэм'ер прывязе ў Менск ультыматум па газе?

Прэм'ер-міністр Расеі Віктар Зубкоў у пятніцу возьме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі ў Менску. Зубкоў правядзе таксама перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам і прэм'ер-міністрам Сяргеем Сідорскім.

Як паведамілі ІТАР-ТАСС у прэс-службе расейскага ўрада, плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. «Не выключана, што на сустрэчах могуць быць закранутыя таксама і пытанні паставак газу на тэрыторыю Беларусі», – паведаміла крыніца ва ўрадзе.

У парадку дня пасяджэння Саўміна 16 пытанняў, сярод іх прыняцце бюджэту «саюзнай дзяржавы» на 2008 год, пытанне па выніках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за першае паўгоддзе 2007 года, а таксама пытанне аб ходзе працы па гарманізацыі заканадаўства дзвюх краін.

Акрамя таго, падчас візіту Зубкова будуць абмяркоўвацца падрыхтоўка міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне вытворчасці лекавых сродкаў і прапановы аб распрацоўцы новых праграм, сярод якіх удасканаленне і ўтрыманне ваеннай інфраструктуры, планаванай да сумеснага выкарыстання для забеспячэння інтарэсаў рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Нагадаем, што ўчора крыніца ва ўрадзе паведаміла ПРАЙМ-ТАСС, што Расея не плануе праводзіць новых перамоваў з Беларуссю аб умовах паставак газу і іншых энерганосьбітаў у наступным годзе.

Крыніца растлумачыла, што ўмовы паставак нафты і газу ўжо зафіксаваныя ў раней дасягнутых пагадненнях, па газе вызначаная формула цаны, і новая цана на наступны год будзе разлічаная па гэтай формуле аўтаматычна. "Мы зыходзім з таго, што дамоўленасці па нафце і газу з'яўляюцца непахіснымі і гатовыя пацвердзіць іх выкананне. Ніякіх новых перамоваў па гэтым пытанні ў канцы года праводзіць не плануецца, і мы разлічваем, што навагодніх неспадзяванак у гэтым разам не будзе ", – сказаў крыніцу.

Крыніца не стала ўдакладняць, па якой цане расейскі газ будзе пастаўляцца ў Беларусь у наступным годзе, адзначыўшы, што гэтая цана будзе разлічаная ў канцы года на аснове статыстычных дадзеных.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках