9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Беларусі выкліканы ў МЗС Ізраіля

11

Амбасадар Беларусі ў Ізраілі Ігар Ляшчэня выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Ізраіля для тлумачэння па пытанні, якое ўзнікла ў сувязі з нядаўнімі выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі на прэс-канферэнцыі 12 кастрычніка.

Ізраіль расцаніў як «антысеміцкія» словы Лукашэнкі, які, па сцвярджэнні ізраільскага МЗС, неўладкаванасць горада Бабруйска звязаў з яго габрэйскім мінулым, паведамляе РІА «Новости».

Віцэ-прэм'ер і кіраўнік МЗС Ізраіля Цыпі Ліўні «рашуча асудзілі адкрыта антысеміцкія выказванні прэзідэнта». «Абавязак лідэраў – змагацца з антысемітызмам усюды, дзе гэтая з'ява паднімае сваю выродлівую галаву, па ўсім свеце, а не заахвочваць яго. Антысемітызм – гэта, найперш, паказчык стану грамадства, у якім ён з'яўляецца, і яго лідэраў», – заявіла Ліўні.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках