9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра адключэнне газу Расея абяцае папярэджваць загадзя

Расея прапаноўвае новы механізм хуткага абвяшчэння Еўропы аб скарачэнні Масквой паставак газу ў перыяды крызісаў. Пра гэта ў панядзелак заявіў амбасадар Расеі ў ЕЗ амбасадар Уладзімір Чыжоў.

Выступаючы напярэдадні саміту Расея–ЕЗ у Мафры, Партугалія, ён заявіў, што сістэма абвяшчэння павінна дапамагчы аднавіць давер Еўропы да Расеі як да надзейнага пастаўшчыка энергіі. Расея – найбуйнейшы пастаўшчык газу ў ЕЗ, вялікая частка якога паступае праз Украіну і Беларусь, нагадвае International Herald Tribune (поўны тэкст на сайце InoPressa.ru).

"Расея пагадзілася папярэджваць ЕЗ, калі "Газпром" прыме рашэнне перакрыць кран", – заявіў Чыжоў. Сістэма папярэджання будзе ўключаць спецыяльную тэлефонную гарачую лінію паміж Брусэлем і Крамлём. Масква і Брусэль будуць прызначаць асоб, адказных за сувязь 24 гадзіны ў суткі.

Саміт Расея–ЕЗ пройдзе ў пятніцу на фоне сур'ёзнай напругі, якая ўзнікла ў стасунках паміж найбуйнейшай у свеце краінай і найбуйнейшым у свеце гандлёвым блокам. Расея адмовілася зняць эмбарга на польскі сельскагаспадарчы экспарт, а Польшча, у сваю чаргу, адмовілася зняць вета на расейска-еўрапейскую дамову аб партнёрстве.

У сферы энергетыкі ЕЗ хоча пазбегнуць паўтору падзей канца 2005 года, калі "Газпром" перакрыў пастаўкі газу ва Украіну, што прывяло да недахопаў газу на еўрапейскім кантыненце. Дыспут паміж Расеяй і Беларуссю ў снежні і студзені мінулага года таксама паўплываў на нафтавыя пастаўкі ў некаторыя еўрапейскія краіны.

Чыжоў заявіў, што энергетыка будзе дамінаваць на сустрэчы, дзе Расея выкажа сваю занепакоенасць новай прапановай ЕЗ аб блакаванні спроб "Газпрома" набыць энергетычныя кампаніі ў Еўропе.

Гэтая прапанова змешчаная ў пакеце мераў, нацэленых на лібералізацыю еўрапейскага энергетычнага рынку, і адбівае занепакоенасць Еўропы тым, што "Газпром" пачне купляць энергетычныя актывы па ўсім кантыненце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках